Узмацненне кантролю рэалізуецца за кошт мадэрнізацыі пабудаванай уздоўж мяжы загароджы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Адзначаецца, што канструкцыю абсталявалі “камерамі для назірання за знешнім бокам загароджы, святлодыёднымі лампамі для асвятлення тэхнічнай дарогі, дадатковымі пунктамі відэаназірання для аховы водапрапускных труб”.
Таксама гаворыцца пра “ўкараненне механізму з выкарыстаннем штучнага інтэлекту” з мэтай “класіфікацыі сігналаў трывогі”. Удакладняецца, што гэтыя новаўвядзенні будуць рэалізаваныя на ўчастку мяжы ў Падляшскім ваяводстве.






