BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча хоча прыцягнуць памежнікаў з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі

Польскія ўлады маюць намер прыцягнуць памежнікаў і паліцэйскіх з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі для патрулявання мяжы з Беларуссю.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Пра гэта заявіў высокапастаўлены польскі чыноўнік, піша Reuters.

“Падрыхтоўка ідзе поўным ходам, і гэта краіны, у якіх вялікі вопыт па ахове межаў. Асабліва, напрыклад, грэчаскі досвед можа быць вельмі карысны”, — распавёў чыноўнік.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш заявіў, што сярод мігрантаў з Беларусі могуць быць людзі, спецыяльна навучаныя нападаць на польскіх жаўнераў. Урад Польшчы мае намер падняць пытанне пра абарону мяжы з Беларуссю на саміце NATO ў Вашынгтоне на наступным тыдні.