BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча можа зачыніць усе памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаўся пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы.

Павел Латушка

У інтэрвію тэлеканалу TVN24 кіраўнік польскага МЗС распавёў, што зараз вывучаецца пытанне, што такое рашэнне будзе шкодна гэта для эканомікі.

„Улічваючы дзеянні Беларусі, мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх пагранічных пераходаў. Цяпер мы высвятляем, ці шкодна гэта для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы спыніліся“, – адзначыў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Павел Латушка

Павел Латушка пракаментаваў

Падтрымліваю закрыццё ўсіх таварных пунктаў пропуску з мэтай прымусіць Лукашэнку спыніць саўдзел у агрэсіі Расеі супраць Украіны, спыніць масавыя рэпрэсіі супраць беларусаў і вызваліць палітычных зняволеных, спыніць гібрыдную вайну з выкарыстаннем мігрантаў у адносінах да Польшчы і іншых краін ЕЗ. Адначасова важна захаваць магчымасць перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі праз пасажырскія пункты пропуску. Важна захаваць для беларусаў магчымасць камунікацыі з Еўропай.

Беларускае Радыё Рацыя