BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча дапускае ўмацаванне мяжы з Беларуссю міннымі палямі

Польшча рыхтуецца замініраваць участкі мяжы з Беларуссю і Расеяй у рамках праграмы ўмацавання ўсходніх межаў “Шчыт Усход”.

Fot. Grzegorz Dąbrowski / Agencja Wyborcza.pl

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага Веслаў Кукула. Паводле яго слоў, мініраванне мяжы магчымае толькі ў тым выпадку, калі Варшава будзе “абсалютна ўпэўненая, што вайна непазбежная”.

З нагоды мініравання ўсходняй мяжы зрабіў заяву і экс-прэм’ер міністр Матэвуш Маравецкі, які адзначыў магчымасць скасавання Атаўскае дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін. Ён звярнуў увагу, што мінныя палі дапамаглі Расеі “вельмі эфектыўна” абараніцца падчас украінскага контрнаступу.

Беларускае Радыё Рацыя