BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча і краіны Балтыі хочуць умацаваць межы з Беларуссю і Расеяй за кошт ЕЗ

Здымак ілюстрацыйны

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія прапануюць пабудаваць магутную абаронную лінію на межах з Беларуссю і Расеяй. Кошт праекта ацэньваецца ў 8-10 мільярдаў еўра, і гэтыя сродкі краіны разлічваюць атрымаць ад Еўрасаюза. Згодна з праектам, «Паўночна-Усходні памежны шчыт» павінен аб’яднаць польскую сістэму «Шчыт Усход», лінію абароны краін Балтыі і, магчыма, мяжу Фінляндыі з Расеяй. Прадугледжваецца ўзмацненне назірання, радыёэлектроннай барацьбы, выкарыстанне беспілотнікаў і супрацьдронных сістэм, а таксама стварэнне інфраструктуры для захоўвання ваеннага абсталявання і боепрыпасаў. Праект не ўключае дарагія сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, але аўтары лічаць, што ЕЗ павінен інвеставаць 100 мільярдаў еўра ў абарону да 2028 года. Дакумент ужо накіраваны ў Еўракамісію і будзе ўлічаны пры распрацоўцы агульнаеўрапейскай стратэгіі бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя