BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча, Літва і Латвія зафіксавалі рэкордную з пачатку году колькасць мігрантаў

Краіны Еўразвязу 27 лютага зафіксавалі рэкордную з пачатку 2024 году колькасць мігрантаў, якія спрабавалі  трапіць на тэрыторыю Еўразвязу з Беларусі, сведчыць штодзённы аналіз паведамленняў памежных службаў Польшчы, Літвы і Латвіі, які праводзіць выданне «Позірк».

За ўчора, 27 лютага, памежнікі суседніх з Беларуссю краін спынілі 74 спробы  пранікнення на сваю тэрыторыю: 68 — у Польшчу, 6 — у Літву.

Да гэтага ў тройку самых напружаных дзён уваходзілі 26 лютага (30 спробаў), 21 лютага (29) і 22 лютага (24). У лютым у параўнанні са студзенем актыўнасць мігрантаў узрасла ў 3,8 раза.