BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча можа аднавіць працу “Баброўнікаў”

Памежны пераход у Баброўнніках на польска-беларускай мяжы можа быць адкрыты, сказаў на сустрэчы ў Беластоку прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Такі крок быў бы накіраваны на тое, каб дапамагчы невялікім кампаніям у рэгіёне, якія выжываюць за кошт гандлю з беларусамі:

– Трэба параіцца з адпаведнымі службамі і падумаць, што зрабіць, каб гэта стала магчымым і бяспечным. Сёння я з’яўляюся апошнім чалавекам, які хацеў бы рабіць нейкія палітычныя жэсты ў адносінах да Беларусі. Не кажу пра людзей, а пра Лукашэнку і рэжым. Мы шукаем спосаб, каб прымусіць Лукашэнку спыніць арганізацыю нелегальнай міграцыі. За тое, што робяць Лукашэнкна і Пуцін, не павінны расплачвацца падляшскія прадпрымальнікі.

Памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках закрылі ў лютым 2023 года. Рашэнне пра гэта прыняў тагачасны кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, абгрунтаваўшы “інтарэсамі дзяржбяспекі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tvp.pl