BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча можа пабудаваць другі плот на мяжы з Беларуссю

Польшча можа пабудаваць другі плот на мяжы з Беларуссю ў дадатак да планаў па ўмацаванні існуючага бар’ера. Пра гэта ў эфіры Першага канала польскага радыё паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак.

 Фота: PAP / Artur Reszko

Паводле яго слоў, другая лінія можа размясціцца ў 15-мятровай зоне пры мяжы. Мрочак таксама пракаментаваў праект «Шчыт Усход», прадстаўлены Міністэрствам абароны. Ён адзначыў, што сістэма назірання, прадугледжаная планам, таксама будзе карыснай і памежнай службе. Намеснік міністра дадаў, што ўздоўж мяжы можа быць пабудавана паўнавартасная дарога з цвёрдым пакрыццём для падвышэння мабільнасці памежнікаў.

Нагадаем, заўтра на беларуска-польскую мяжу плануе прыехаць прэм’ер міністр Польшчы Дональд Туск у сувязі з раненнем польскага жаўнера, ўчыненага нелегальным мігрантам.

Беларускае Радыё Рацыя