Польшча можа памяняць заканадаўства дзеля пенсіянераў з Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў краіну па дакументы, паведамляе Еўрарадыё.

Па звестках міністра працы Себасцьяна Гаеўскага, ведамства гатовае выпусціць спецыяльныя тлумачэнні да закону.
Гаворка пра тых беларусаў, якія маюць у Польшчы статус міжнароднай аховы. Яны не могуць звярнуцца ў беларускі ФСАН па звесткі, якія давалі бы права на атрыманне польскай пенсіі. Калі яны звернуцца ў польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання, ім залічуць стаж працы ў Беларусі без пацвярджэння з боку ўладаў у Менску.






