Пра падрыхтоўку ў Польшчы законапраекта, які прадугледжвае наданне праязному дакументу іншаземца “афіцыйнага статусу пасведчання асобы”, паведамляе ініцыятыва “Партызанка”.

“Мы вядзём працу ў гэтым напрамку з 2023 года — з пачатку дзеяння “пашпартнага ўказа” Лукашэнкі, які забараніў падаўжэнне беларускіх пашпартоў за мяжой”, — гаворыцца ў паведамленні.
З 2021 года больш за 240 тысяч грамадзян Беларусі падалі заявы на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы, паведаміў “Позірку” ў снежні мінулага года кіраўнік НАУ Павел Латушка, спасылаючыся на даныя, атрыманыя ў МУС краіны.