BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча на 90 дзён падоўжыла дзеянне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы

З 11 верасня на чарговыя 90 дзён падоўжанна дзеянне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы. Такія захады накіраваныя на прадухіленне гібрыднай дзейнасці, якая мае на мэце дэстабілізацыю Польшчы і іншых краін Еўразвязу.

Буферная зона на польска-беларускім памежжы ўжо фунцыянуе тры месяцы і прыносіць сваой плён – паведаміла прэс-сакратарка Падляшскага аддзела памежнай аховы маёр Катажына Здановіч:

-Па-першае, буферная зона і яе ўвядзенне паказалі, што колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы значна знізілася, ажно на 64%. За час дзеяння зоны было зафіксавана больш за 6170 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, а за аналагічны перыяд да ўвядзення зоны — больш за 17 тысяч спробаў.

У адказ на ціск мігрантаў, якія з дапамогай спецслужбаў Беларусі спрабуюць нелегальна перакрочваць мяжу, на усходзе Польшчы здзяйсняецца ваенная аперацыя пад кодавай назвай “Бяспечнае Падляшша”. З пачатку ваеннай прысутнасці на мяжы з восені 2021 года жаўнеры Войска Польскага актыўна ўдзельнічаюць у пошукава-выратавальных аперацыях і аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу мігрантам, а сваёй пастаяннай прысутнасцю на ўсходзе дэманструюць гатоўнасць польскіх узброеных сіл забяспечыць бяспеку польскіх межаў, – зазначае прэс-сакратар аперацыі “Бяспечнае Падляшша” падпалкоўнік Каміл Далэнзка:

-Усе разам, дзякуючы нашым супольным дзеянням, баронім усходнія граніцы Польшчы. Апошні месяц паказаў, што нашыя дзеянні былі эфектыўнымі. Кожны дзень на перадавой знаходзіцца больш за 6000 памежнікаў. Гэта жаўнеры, якія ажыццяўляюць пешае і мабільнае патруляванне.

Зона забароны для знаходжання на польска-беларускай мяжы мае адлегласць больш за  60 кіламетраў і знаходзіцца ў раёне Нараўкі, Белавежы, Дубічаў Царкоўных і Чэромхі. На ўчастку 44,5 кіламетры забароненая зона — 200 м ад лініі дзяржаўнай мяжы. Аднак на ўчастку 16 кіламетраў, размешчаным у зоне заказнікаў, зона  шырэй і складае прыкладна 2 кіламетры.

Беларускае Радыё Рацыя