Польшча накіруе на мяжу з Беларуссю яшчэ 1,5 тысячы памежнікаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.

Фота: x.com/TomaszSiemoniak
«Пасля ўзмацнення фізічнай загароды і пашырэння электроннага бар’ера (новыя камеры, датчыкі, асвятленне), падаўжэння дзеяння буфернай зоны, а таксама вядзення бязлітаснай барацьбы з перавозчыкамі людзей, мы неўзабаве пачнем будаўніцтва дарогі.
І перш за ўсё – прымем на службу 1500 новых супрацоўнікаў Памежнай службы і накіруем іх для аховы ўчасткаў, якія небяспечныя для гібрыднай агрэсіі. Першыя 500 новых супрацоўнікаў ужо ў гэтым годзе, затым яшчэ тысяча», – напісаў ён у X.
Міністр дадаў, што на сёння на мяжы з Беларуссю нясуць службу 11 тысяч чалавек. Ён падзякаваў супрацоўнікам Пагранічнай службы, салдатам польскага войска і паліцэйскім.