Польшча пачала ўзводзіць другую агароджу ўздоўж мяжы з Беларуссю, каб умацаваць памежную зону і перашкодзіць незаконнаму перасячэнню мяжы мігрантамі.

Новая агароджа будзе 4‑мятровай з металічнай сеткі і двума дадатковымі скруткамі калючага дроту, канструкцыя будзе размяшчацца ўздоўж ужо існуючай 5‑мятровай сталёвай агароджы. Мантаж будуць выконваць вайскоўцы інжынерных войскаў, работы плануюць скончыць да канца студзеня або пачатку вясны.





