BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Фота: PAP

Польшча плануе ўмацаваць агароджу на мяжы з Беларуссю да канца года.

Таксама разглядаецца магчымасць будаўніцтва другой лініі загароды, паведаміў у эфіры TVP Info намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Чэслаў Мрочэк.

“Да канца гэтага года мы ўмацуем існуючую агароджу. У наступным годзе пабудуем дарожную сетку, неабходную для эфектыўнай працы памежнай службы”, – сказаў ён. Умацаванне агароджы “ужо пачалося”, падкрэсліў Мрочак.

Міністр лічыць, што існуючых бар’ераў недастаткова для стрымлівання нелегальных мігрантаў. З дапамогай аўтамабільнага дамкрата металічныя слупы можна сагнуць за 20 секунд. Замест гэтага ўмацаванне агароджы будзе прадугледжваць устаноўку папярочных металічных бэлек.

Будзе ўзмоцнена электронная сістэма кантролю. Гэта будзе каштаваць польскаму бюджэту прыкладна 250 мільёнаў даляраў. Канчатковае рашэнне пра будаўніцтва другой лініі загароды будзе прымаць прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.