Будаўніцтва ўмацаванняў на мяжы з Беларуссю і Расеяй, прадугледжаных праграмай «Шчыт Усход», распачнецца ў Польшчы ў канцы гэтага года, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык.

«Шчыт Усход» будзе каштаваць Польшчы каля 10 мільярдаў злотых (каля 2,5 мільярдаў долараў). Умацаванні ахопяць Паморскае, Вармінска-Мазурскае, Люблінскае, Падляшскае і Падкарпацкае ваяводствы.
У будаўніцтве будуць удзельнічаць брытанскія і амерыканскія войскі, Літва, Латвія, Эстонія. Праект плануецца завяршыць да 2028 года. У яго рамках будуць пабудаваныя ўмацаванні і натуральныя перашкоды на мясцовасці. На некаторых участках мяркуецца размяшчэнне мінных палёў, фізічных бар’ераў тыпу супрацьтанкавых «вожыкаў» і ліній абароны з бетоннымі блокамі.
Беларускае Радыё Рацыя