BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча пачынае старшынства ў Радзе Еўразвяза

З студзеня 2025 года Польшча пачынае старшынстваваць у Радзе Еўразвязу.

Урачысты пачатак старшынства будзе адзначаны 3 студзеня ў Вялікім тэатры — Нацыянальнай оперы.

Цягам першага паўгоддзя краіна арганізуе больш за 300 афіцыйных сустрэч, з якіх каля 100 культурна-мастацкіх акцый ажно ў 20 краінах Еўропы.

Слоганам польскага старшынства ў Радзе ЕЗ будзе «Бяспека, Еўропа», а лагатыпам — польскі сцяг з абрэвіятурай ЕС. У сферы культуры ўвага будзе сканцэнтраваная на двух прыярытэтах: падтрымцы маладых творцаў і абнаўленні заканадаўчай базы аўдыявізуальнай сферы, паведаміла міністарка культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Анна Урублеўска.

YouTube player

Культурную праграму польскага старшынства ў Радзе Еўразвязу за мяжой рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча.

Поўнасцю праграму культурных мерапрыемстваў можна паглядзець на сайце Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.