BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча падаўжае кантроль на межах з Нямеччынай і Літвой

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы падаўжае кантроль на межах з Нямеччынай і Літвой да 1 кастрычніка.

сцягі Польшчы і ЕЗ

«Гэтае рашэнне звязанае з неабходнасцю супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі і клопатам аб унутранай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні.

За мінулы тыдзень на абедзвюх межах было праверана больш за 56 тыс. чалавек. Ва ўездзе ў Польшчу было адмоўлена 61 асобе.