BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўздымала знішчальнікі з-за ракетнага ўдару РФ па Украіне

Ваенная авіяцыя Польшчы была прыведзена ў баявую гатовасць з-за камбінаванай атакі РФ па Украіне.

“Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл задзейнічала ўсе наяўныя ў распараджэнні сілы і сродкі, дзяжурныя знішчальнікі падняты ў паветра, наземныя сродкі СПА і радыёлакацыйнай разведкі прыведзены ў вышэйшую ступень гатоўнасці”, – паведаміла камандаванне ў X.

Там адзначылі, што гэтыя меры накіраваны на гарантаванне бяспекі польскай тэрыторыі, якая мяжуе з Украінай.

Сёння ноччу, 29 чэрвеня, РФ упершыню за мінулы працяглы час атакавала Львоў і вобласць. У выніку ўдару быў пашкоджаны аб’ект грамадзянскай інфраструктуры. Трывога аб’яўлялася ва ўсіх абласцях. Пад ударам былі Львоўская, Івана-Франкоўская, Мікалаеўская, Чаркаская вобласць і Данбас.