У ноч на 12 чэрвеня баявая авіяцыя Польшчы і саюзнікаў была ўзнятая з-за расейскіх абстрэлаў заходняй часткі Украіны. Таксама ўначы Расея атакавала Кіеў.
Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў.

– Польшча не з’яўляецца саюзнікам Украіны. Гэта партнёр. Перадае тэхніку. Украіна мае вялікую падтрымку, але ваюе ўсё яшчэ адна, саюзнікаў у яе няма. Польская авіяцыя назірала за гэтымі абстрэламі з боку. Палякі рыхтуюцца да вялікай вайны, пачынаючы яшчэ да поўнамаштабнага ўваравання расейскіх войскаў ва Украіну, да 2022 года палякі ўжо рыхтаваліся. Відавочна, што галоўны праціўнік – гэта Расейская Федэрацыя і саюзнік. Яны рыхтуюцца да сур’ёзных памежных сутыкненняў.
Польскія вайскоўцы паведамілі, што назіралі за дзейнасцю далёкай авіяцыі Расеі, якая наносіць удары з выкарыстаннем крылатых ракет і беспілотнікаў Shahed па аб’ектах заходняй тэрыторыі Украіны. Па іх словах, апошнім разам такая актыўнасць расейскай авіяцыі ў заходняй частцы Украіны была зафіксаваная 6-7 чэрвеня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






