BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча падоўжыла памежны кантроль на мяжы з Германіяй і Літвой 

У Польшчы сёння ўступіла ў сілу пастанова аб падаўжэнні часовага памежнага кантролю з Германіяй і Літвой, паведамляе polskieradio.pl.

Фота: x.com/straz_graniczna

Пастанова падаўжае кантроль на шэсць месяцаў да 4 красавіка 2026 года. Яе падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі. «Мы падаўжаем праверкі для маніторынгу міграцыйнага маршруту, які вядзе з краін Балтыі праз Польшчу ў Заходнюю Еўропу. Мы ловім асоб, якія незаконна спрабуюць пераправіць мігрантаў на Захад. Захаванне цэласнасці мяжы з Беларуссю і яе абарона ад міграцыйнага ціску застаецца ключавой задачай для Памежнай аховы», – сказаў Кервінскі.

Польскі прэм’ер Дональд Туск заявіў, што Польшча будзе працягваць выкарыстоўваць гэтую меру для прадухілення вяртання мігрантаў у Польшчу.