BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча павялічыць кантынгент на мяжы да 17 тысяч салдат

Польшча прыцягне да аховы мяжы 17 тысяч вайскоўцаў, заявіў намеснік міністра абароны Павел Бейда на прэс-канферэнцыі, прысвечанай праграме «Усходні шчыт».

«Цяпер на мяжы знаходзіцца амаль 6 тысяч польскіх вайскоўцаў, а ў канчатковым выніку будзе 8 тысяч салдат, якія будуць непасрэдна ахоўваць польскую мяжу», — удакладніў высокапастаўлены польскі афіцэр.

Паводле яго слоў, таксама 9 тысяч вайскоўцаў будуць знаходзіцца ў стане пастаяннай гатовасці, каб у выпадку інцыдэнтаў на мяжы мець магчымасць апынуцца на месцы з тэхнікай і зброяй на працягу 48 гадзін.

Павел Бейда распавёў, што 1 жніўня ў Польшчы зноў пачнецца аперацыя «бяспечнае Падляшша». У ёй на працягу шасці месяцаў будуць удзельнічаць вайскоўцы, якія папярэдне прайшлі двухмесячную падрыхтоўку.

Беларускае Радыё Рацыя