BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча перадасць для ўкраінскіх вайскоўцаў больш сістэм Starlink

Польшча ў бліжэйшы час павялічыць колькасць сістэм Starlink, каб забяспечыць украінскіх вайскоўцаў стабільнай сувяззю на поле бою. Такі крок павінен значна ўмацаваць абараназдольнасць Украіны, піша Puls Biznesu.

Па словах віцэ-прэм’ер-міністра лічбавых тэхналогій Польшчы Кшыштафа Гаўкоўскага, гэтая паслуга вельмі важная для байцоў ВСУ.

Вядома, што па стане на канец 2024 года Польшча прадаставіла Украіне 24400 тэрміналаў Starlink ад кампаніі SpaceX Ілона Маска. Ужо ў лістападзе 2024 года была замоўлена новая партыя сістэм, якія паступова атрымлівае Украіна.

Адзначаецца, што Польшча пазычае Украіне такія тэрміналы, дзякуючы чаму ўдаецца пазбягаць падатковых і юрыдычных цяжкасцей.

“Польшча пастаўляе інтэрнэт ўкраінскаму грамадству і арміі. Дзякуючы Starlink Украіна паспяхова ўтрымлівае фронт”, – растлумачыў Гаўкоўскі.

Таксама ў выданні падкрэслілі, што тэрміналы, якія прадаставіла Польшча, складаюць палову ўсіх працуючых прылад Starlink ва Украіне. Кошт абслугоўвання і закупкі новых сістэм Польшчай у 2024 годзе склала 120,66 млн злотых (больш за 1,2 мільярда грыўняў), ужо ў 2025 годзе плануецца выдаткаваць на гэта 186,8 млн злотых (2 мільярды грыўняў).