BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча плануе цалкам закрыць мяжу з Беларуссю да лета 2025 года

Варшава абвясціла пра рашэнне поўнасцю перакрыць мяжу з Беларуссю да сярэдзіны наступнага года. Як паведамляе The Financial Times, польскія ўлады лічаць, што гэта дапаможа спыніць паток нелегальных мігрантаў, які называюць вынікам «гібрыднай вайны Расеі».

Намеснік міністра па справах міграцыі Мацей Дущык заявіў, што пасля завершання работ бяспека мяжы «будзе максімальна набліжаная да 100%». Польская ўлада ўжо выдаткавала больш за 2,5 мільярда злотых на ўмацаванне 400-кіламетровай мяжы. Новы план уключае дадатковую ўстаноўку камер начнога бачання, цеплавізараў, будаўніцтва дарогі для патруля і ўзмацненне пяціметровага стальнага бар’ера, пабудаванага ў 2022 годзе.