Польшча плануе мадэрнізаваць агароджу на мяжы з Беларуссю.

Fot. Sławomir Kamiński / Agencja Wyborcza.pl
“Хачу паведаміць вам, што некалькі дзясяткаў гадзін таму разам з міністрам унутраных спраў і адміністрацыі мы прынялі рашэнне аб хуткай мадэрнізацыі нашай мяжы з Беларуссю. Мы вылучым на гэта адпаведныя сродкі”, заявіў у пятніцу прэм’ер-міністр Дональд Туск на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм’ерам Фінляндыі Петэры Орпа, які знаходзіцца з візітам у Варшаве:
– Прынялі мы рашэнне пра хуткую мадэрнізацыю нашай агароджы на мяжы з Беларуссю. Выдаткуем на гэта адпаведныя сродкі. Хочам разам з Фінляндыяй каардынаваць працу на граніцы, каб была шчыльная граніца з Расеяй і Беларуссю. Яна сапраўды павінна быць шчыльнай. Мы мусім узяць на сябе супольную адказнасць – Фінляндыя, Польшча і балтыйскія краіны.
Дональд Туск падкрэсліў, што Польшча і Фінляндыя “гатовыя супрацоўнічаць для правядзення агульнаеўрапейскай, жорсткай палітыкі супраць нелегальнай міграцыі”. — “Абедзве краіны вырашылі ўмацаваць знешнюю мяжу, у тым ліку шляхам будаўніцтва адпаведных збудаванняў”, — адзначыў ён.
Беларускае Радыё Рацыя