BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча плануе пабудаваць спадарожнікавы кампанент еўрапейскага “жалезнага купала”

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча плануе атрымаць ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка крэдыт на 0,5 млрд злотых (каля 130 млн даляраў) на будаўніцтва спадарожнікавага кампанента еўрапейскага “жалезнага купала”. Пра гэта паведамляе «Укрінфарм», са спасылкай на брыфінг прэм’ер-міністра Польшчы.

Zdj. Shutterstock

Па словах Туска, досвед Украіны і Ізраіля кажа, што адна краіна не можа самастойна гарантаваць бяспеку сваёй паветранай прасторы. Таму гаворка ідзе пра «жалезны купал» над цэлым кантынентам. Польскі прэм’ер паведаміў, што Варшава прыняла рашэнне аб будаўніцтве спадарожнікавага кампанента ў рамках гэтай праграмы.

У панядзелак пройдуць перамовы Туска з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Ён спадзяецца, што зможа праінфармаваць аб паспяховым завяршэнні працэсу атрымання крэдыту.

Нагадаем, у канцы сакавіка генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Еўропе вытворцы боепрыпасаў Rheinmetall заявіў, што лідарам ЕЗ варта разгледзець магчымасць усталявання сістэм СПА малой далёкасці, падобных ізраільскаму “жалезнаму купалу”.

Як вядома, ініцыятыва “Еўрапейскі нябесны шчыт” – гэта праект пабудовы наземнай інтэграванай еўрапейскай сістэмы ПРА, якая ўключае сродкі барацьбы з балістычнымі ракетамі.