Польшча працягнула дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Часовая забарона на знаходжанне на тэрыторыі, што прылягае да польска-беларускай мяжы – у так званай буфернай зоне – працягнутая яшчэ на 90 дзён.

Пастанова ўступае ў сілу з дзясятага снежня, паведамляе польскае Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі.
Буферная зона на мяжы Польшчы і Беларусі дзейнічае з 13 чэрвеня бягучага года. Яе мэта – супрацьдзеянне нелегальнай міграцыі. Польскае МУС сцвярджае, што з моманту абвяшчэння буфернай зоны колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы знізілася.