BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча працягнула на паўгода спрошчаны парадак выдачы беларусам «замяняльніка пашпарту»

Да 30 ліпеня 2023 года грамадзянін Беларусі з любым відам на жыхарства ў Польшчы можа падаць заяву на атрыманне польскага падарожнага дакументу. Прэферэнцыі для беларусаў мелі дзейнічаць да канца 2023 года, але 29 снежня іх падоўжылі яшчэ на паўгода. Польскі падарожны дакумент для замежніка – дакумент, які замяняе пашпарт у выпадку, калі грамадзянін іншай краіны страціў свой пашпарт і не можа яго аднавіць. Гэта асабліва актуальна для грамадзянаў Беларусі, бо ўлады Беларусі адмовіліся выдаваць і мяняць пашпарты сваіх грамадзянаў за мяжой.

Падарожныя дакументы выдаюць грамадзянам Беларусі і іншыя краіны, людзям са статусам уцекача даюць «жэнеўскі пашпарт». А Нямеччына абяцала прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Аб’яднаны пераходны кабінет тым часам працуе над альтэрнатыўным «пашпартам Новай Беларусі».