
Польшча працягнула забарону на перабыванне ў прымежнай зоне з Беларуссю на 90 дзён. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы падпісаў пастанову аб увядзенні часовай забароны на знаходжанне ў прыгранічнай зоне, якая прылягае да дзяржаўнай граніцы з Рэспублікай Беларусь. Польскія ўлады лічаць, што эфектыўнасць буфернай зоны даказана, таму яе дзеянне працягнута яшчэ на 90 дзён. Новая пастанова набудзе моц у панядзелак, 10 сакавіка, паведамляе прэс-служба міністэрства.
Польскія ўлады нагадалі, што абмежаванні ўведзеныя з-за росту міграцыйнага ціску, штучна створанага беларускімі ўладамі “ў рамках гібрыдных дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю Польшчы і іншых краін Еўрапейскага Звязу”.
Беларускае Радыё Рацыя






