BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча рыхтуе на мяжы з Беларуссю маштабную аперацыю «Бяспечнае Падляшша»

Польшча рыхтуе на мяжы з Беларуссю маштабную аперацыю «Бяспечнае Падляшша».

У ёй будуць задзейнічаныя 17 тысяч вайскоўцаў, паведаміў міністар абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Аперацыя «Бяспечнае Падляшша» на мяжы з Беларуссю стартуе 1 жніўня.

Яшчэ большая каардынацыя на карысць бяспекі на граніцы. У апошнія месяцы пастаўляецца адмысловая амуніцыя – шлемы, кулеадпорныя камізэлькі, а таксама транспарт, у тым ліку медычны, які забяспечваў бы бяспеку памежнікаў і жаўнераў. Ідзе фармаванне новых аддзелаў аперацыйных войскаў для патрулявання граніцы.

У Польшчы таксама станоўча ацанілі стварэнне буфернай зоны на ўсходняй мяжы. “Колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы зменшылася ўдвая”, – сказаў дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Цэзары Томчык:

Праўда такая, што мы пакінулі ў мяжы «дзіркі», якія мігранты могуць перакрочыць за 15 секунд. Існуе брак каардынацыі паміж рознымі службамі. Бракуе для жаўнераў адмысловай амуніцыі. І мы звяртаем увагу на гэтыя праблемы. Палякі ўкладаюць вялікія высілкі ў мадэрнізацыю польскай арміі. Краіна выдаткоўвае вялікія грошы, каб яна была больш бяспечнай.

Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш і дзяржаўны сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Цэзары Томчык прадставілі на прэс-канфэрэнцыі праграмы «Бяспечнае Падляшша» і «Шчыт Усходу», якія маюць на мэце гарантаваць бяспеку на мяжы з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя