BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча сёлета выдасць у тры разы менш віз для замежных студэнтаў

Сёлета Польшча скараціла выдачу студэнцкіх віз для замежнікаў у тры, а то і чатыры разы, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на МЗС.

Гэта вынік візавага скандалу, які здарыўся пры папярэднім польскім урадзе. Сярод іншага супрацоўнікаў МЗС вінавацілі ў тым, што яны выдаюць студэнцкія візы людзям, якія не плануюць вучыцца, а едуць дзеля працы ў Еўрасаюзе.

Напрыканцы ліпеня з ініцыятывы кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага была ўведзеная працэдура праверкі замежнікаў. Гэта прывяло як да значнага зніжэння колькасці пададзеных заявак, так і да павелічэння колькасці адмоў у выдачы студэнцкіх віз.

Сёлета да канца жніўня замежнікі падалі 13 207 заявак на студэнцкую візу — і амаль пяць тысяч чалавек атрымалі адмовы. 8200 чалавек сталі ўладальнікамі візаў, пераважна гэта ўкраінцы і беларусы.