BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча скараціла выдачу студэнцкіх візаў

Польшча скараціла выдачу студэнцкіх віз на фоне візавага скандалу, які выліўся летась. МЗС узмацніў жорсткасць патрабавання да праверак заяўнікаў. Пра гэта піша Rzeczpospolita.

Паводле інфармацыі выдання, з пачатку года па 31 жніўня замежнікі падалі 13 207 заяў на атрыманне візы. Адмовы атрымалі каля 5 тысяч чалавек. Было выдадзена 8,2 тыс. візаў. Найбольш іх атрымалі беларусы і ўкраінцы. Для параўнання газета прыводзіць дадзеныя за мінулыя гады. У 2019 і 2021-22 гадах выдавалася больш за 30 тысяч студэнцкіх віз, а ў мінулым годзе была выдадзена 21 тысяч. Адмовы атрымалі больш за 6,3 тысяч прэтэндэнтаў.

У гэтым годзе адмовы атрымалі ў асноўным патэнцыйныя студэнты з краін Афрыкі і Азіі.