BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча спыніла спробу масавага прарыву мяжы з Беларусі

Цягам апошніх чатырох дзён у Польшчы зафіксавана вялікая колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Ёсць затрыманыя, паведамляе польская памежная служба ў сацсетцы Х.

Фота: скрыншот відэа x.com/straz_graniczna

Па даных памежнікаў, за перыяд з 18 па 21 красавіка на мяжы з Беларуссю было зафіксавана больш за 250 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, усе яны былі спыненыя.

“За садзейнічанне затрыманыя два чалавекі. У бок польскіх патрулёў кідаліся камянямі”, – адзначылі ў паведамленні.