Польшча пачала разгортванне супрацьдронавай сістэмы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі падчас візіту ў Баброўнікі.

Паводле яго слоў, на адной з пяці новых назіральных вежаў усталёўваецца першы кластар сістэмы, запуск якой запланаваны на студзень. Дэталі абсталявання не раскрываюцца.
Міністр адзначыў, што ўрад уклаў у ўмацаванне мяжы больш за 2 мільярды злотых. У 2024 годзе польскія пагранічнікі зафіксавалі амаль 30 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы, усе яны былі спыненыя.
Кервіньскі назваў сітуацыю гібрыднай вайной з боку Расеі і Беларусі. У 2025 годзе Памежная ахова Польшчы атрымае амаль 2,5 мільярда злотых на мадэрнізацыю.
Паводле прэм’ер-міністра Дональда Туска, у ахове ўсходняй мяжы задзейнічаныя больш за 6 тысяч пагранічнікаў, паліцэйскіх і вайскоўцаў.






