BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча трымае мяжу: кантроль з Літвой — адказ на ціск з боку Беларусі

Прычынaй часовага вяртання да памежнага кантролю з Літвой стала абвастрэнне сітуацыі на знешняй мяжы ЕЗ — з Беларуссю”, – заявіў камандзір Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы (POSG), генерал брыгады Славамір Клекотка. Паводле яго, толькі за мінулыя выходныя было зафіксавана больш за 350 спробаў незаконнага перасячэння мяжы:

– Тое, што адбываецца на польска-беларускай граніцы, з’яўляецца прычынай часовага вяртання кантролю на граніцы з Літвой. Гэтыя выходныя былі вельмі напружанымі на граніцы, адбылося каля 350 спробаў нелегальнага пераходу граніцы. Затрымалі мы 10 асоб, якія займаліся перавозам нелегальных мігрантаў.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі таксама падкрэсліў, што рашэнне пра ўвядзенне часовых выбарачных праверак на мяжы з Літвой і Германіяй было слушным, не без уплыву сітуацыі на мяжы з Беларуссю:

– Эфектыўнасць аховы польска-беларускай граніцы, як запэўнівая памежная служба, дасягае 96-98 працэнтаў. Нелегальныя мігранты мусілі шукаць новых шляхоў. Але шлях паўночны па-ранейшаму існуе, і мы шчыльна кантралюем гэтую граніцу.

Паводле інфармацыі Памежнай службы, з 7 ліпеня — дня аднаўлення кантролю — праз мяжу з Літвой прайшло больш за 40 тысяч чалавек, праверана больш за 19,5 тысячы транспартных сродкаў, а затрымана 42 чалавекі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя