У Польшчы распрацоўваецца план абавязковай ваеннай падрыхтоўкі для ўсіх дарослых мужчын, накіраваны на павелічэнне абароназдольнасці краіны. Мэта – стварыць войска колькасцю паўмільёна чалавек, уключаючы рэзервістаў.

Сябра праўлення Падляшскага ваяводства Багдан Дыюк зазначыў, што на гэтых вучэннях змогуць удзельнічаць як грамадзяне Польшчы, так і па жаданні іншаземцы, у тым ліку тыя, хто пражывае ў рэгіёне:
-Сітуацыя, якая адбываецца на ўсходзе Еўропы, за нашай усходняй граніцай, у тым ліку вайна ва Украіне, а таксама сітуацыя ў Беларусі, выклікае неабходнасць набыцця вайсковых ведаў. Няма гаворкі пра тое, што хапаемся за ружжо і рушым у бой. Станем толькі гарматным мясам. Гэта азнаямленне з базавымі ведамі па грамадзянскай абароне. Маюцца на ўвазе грамадзяне Польшчы, усе, хто мае права на жыхарства ў Польшчы, могуць таксама далучыцца.
Сёлета, згодна з пастановай Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, плануецца навучыць рэкордныя 329,7 тысяч чалавек, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю. Каля 200 тысяч з іх прымуць удзел у кароткатэрміновых аднадзённых вучэннях рэзервістаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






