BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўводзіць дэталёвы кантроль на мяжы з Беларуссю

Варшава яшчэ больш хоча ўдарыць па рэжыме у Менску. Як неафіцыйна стала вядома польскай радыёстанцыі RMF FM, прынятае рашэнне ўвесці вельмі падрабязны кантроль на вялікім мытным тэрмінале на мяжы з Беларуссю – у Малашэвічах Люблінскага ваяводства.

Якраз вялізарная частка транспартаў з усходу ідзе на захад праз так званы «сухі порт» у Малашэвічах, у тым ліку асноўныя наземныя пастаўкі з Кітая. Яны едуць па чыгунцы ў краіны ЭЗ-а, а таксама ў порт Гданьск, адкуль дастаўляюцца іншым атрымальнікам. Гэты транзіт зʼяўляецца істотнай крыніцай прыбытку для беларускага рэжыму. Яго зніжэнне можа выклікаць шэраг наступстваў. МЗС Польшчы разлічвае на ціск Пекіна на Менск, у выніку якога Лукашэнка павінен выканаць польскія патрабаванні.

Як неафіцыйна стала вядома RMF FM, некалькі дзён таму па дыпламатычных каналах у Менск быў накіраваны сігнал аб тым, што Варшава больш не будзе цярпець міграцыйны ціск на мяжы, а таксама ўтрымання ў турме журналіста і аднаго з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Пакуль што з Беларусі не паступіла здавальняючага адказу на гэтыя выразныя сігналы.