BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўводзіць кантроль на мяжы з Літвой на 30 дзён

З панядзелка, 7 ліпеня, на паўночным участку польска-літоўскай мяжы пачынаюцца выбарачныя праверкі транспарту, які ўязджае на тэрыторыю Польшчы. Праверкі будуць праводзіцца ў пунктах пропуску ў Будзіску, Агародніках і Тракішках (чыгуначны пераход), а таксама ў дадатковых месцах для сельскіх жыхароў, чые землі знаходзяцца па абодва бакі мяжы.

Кажа намеснік каменданта Падляшскага аддзела Памежнай службы падпалкоўнік Анджэй Стасюлевіч:

З 7-га ліпеня Падляшскі аддзел памежнай службы вяртае кантроль на мяжы з Літоўскай Рэспублікай. Гэтая граніца мае 104 кіламетры.

Рашэнне аб вяртанні памежнага кантролю звязана з павелічэннем колькасці выпадкаў спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Літвы і Латвіі. Прычына — эфектыўнасць польска-беларускай мяжы, якая, паводле ўладаў, «працуе на 98%».

Кажа Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:

-Да гэтага далучыцца падляшская паліцыя, а таксама брыгада тэрытарыяльнай абароны. Маем ужо досвед аховы польска-беларускай мяжы.

Агулам у аперацыі задзейнічаны Памежная служба, Войска тэрытарыяльнай абароны, паліцыя, а таксама іншыя службы: Мытная служба, Дарожная інспекцыя і Галоўнае ўпраўленне дарог і аўтамабільных магістраляў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя