BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўзмацняе барацьбу з мовай нянавісці ў 2026 годзе

Міністэрства юстыцыі Польшчы абвясціла, што ў 2026 годзе будуць рэальна ўкараняцца меры па барацьбе з «mowa nienawiści» (мовай нянавісці). У кожнай з 16 пракуратур краіны плануецца стварэнне спецыялізаваных падраздзяленняў, якія будуць займацца выключна справамі, звязанымі з дыскрымінацыяй і мовай нянавісці.

Леанід Марозаў
Леанід Марозаў. Фота Офіса.

Прававы дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў адзначае, што гэты крок мае вялікае значэнне для замежнікаў і ўразлівых груп:

– Мне падаецца, што гэта добрая практыка, таму што Польшча з’яўляецца часткай Еўрапейскага звязу. І безумоўна ёсць еўрапейскія стандарты, якія былі выпрацаваныя ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, дзе тлумачыцца, што такое мова нянавісці. І ўсе змены, якія зараз рыхтуюцца, наколькі я бачу, яны пашыраюць гэты спіс і далучаюць да гэтага паняцце «хейтспіч».

Па словах Марозава, выразы і дзеянні, якія раней успрымаліся як «бытавое хамства», цяпер могуць стаць падставай для праверкі і разбору, што істотна ўзмацняе абарону правоў у Польшчы. Таксама юрыст нагадвае пра мажлівасць абароны правоў у такіх выпадках праз непасрэдны зварот у паліцыю па месцы пражывання ў Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Офіса.