Памежная служба Польшчы атрымае яшчэ больш новага абсталявання. Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марціна Кярвіньскага, дзяржава мае намер працягваць укладанні ў паляпшэнне бяспекі ўсходняй мяжы.

Кярвіньскі заявіў, што памежная служба набудзе спецыялізаванае абсталяванне, у тым ліку цеплавізійныя камеры і прыборы начнога бачання. Ён падкрэсліў, што на сёння на ўмацаванне мяжы было прызначана некалькі соцень мільёнаў злотых, паведамляе Польскае радыё. «Амаль 280 мільёнаў, амаль 5 тысяч відэакамэр, каля 2 тысяч інфрачырвоных ліхтароў. Усё дзеля таго, каб своечасова службы атрымлівалі сігналы, што на нашай дзяржаўнай мяжы назіраюцца спробы нелегальнага пераходу», – адзначыў Карвяньскі.
Планаваныя інвестыцыі ўключаюць таксама ўмацаванне патрульнай дарогі ўздоўж мяжы з Беларуссю.
Нагадаем, што мігранцкі крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕЗ прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.






