Фота: flickr.com
Яны працягнуць аказваць дапамогу памежнікам.
Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
“Праз ваенную аператыўную групоўку Podlasie прайшло ўжо 30 тысяч жаўнераў, якія аказваюць дапамогу Памежнай ахове ў забеспячэнні бяспекі граніцы дзяржавы”, – сказаў палітык на прэсавай канферэнцыі.
Міністр зазначыў, што аказанне падтрымкі памежнікам таксама з’яўляецца элементам трэніровак для вайскоўцаў. Ён паабяцаў працягнуць інвестыцыі ў групоўку, у тым ліку шляхам пашырэння гарнізона ў Любліне.
На развіццё групоўкі плануецца накіраваць 850 мільёнаў злотых у гэтым годзе.