BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча завяршыла мантаж загароды на памежных з Беларуссю рэках

Мантаж электроннай загароды на польска-беларускай мяжы на ўчастках рэк Істачанка і Свіслач у Падляшскім ваяводстве завершаны. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

fot. X/SG

Агулам на гэтым участку мяжы ўсталявалі больш за 500 слупоў і 1300 камераў назірання. Пабудаваць электронную загароду вырашылі ў сувязі са шматлікімі спробамі перасячэння польска-беларускай мяжы праз памежныя рэкі. Кошт загароды склаў больш за 85 мільёнаў злотых (то бок, каля 20 млн еўра).