Уначы сітуацыя ў многіх раёнах Польшчы імкліва пагоршылася. У Сілезскім ваяводстве ўлады перасцерагаюць ад мясцовых раптоўных паводак. Вуліцы Бельска Бялай затопленыя. Драматычная сітуацыя склалася ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Там вада цячэ праз дамбы. Вуліцы Клодзка залітыя вадой, мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў эвакуявацца. Вада таксама перацякае праз мост у горадзе Глухалазы ў Апольскім ваяводстве – там барацьба са стыхіяй працягвалася ўсю суботу. Тым часам дажджы яшчэ ідуць.

Агулам з чацвярга па нядзелю прагназавалася да 150 літраў ападкаў на квадратны метр у Ніжнесілезскім, Апольскім, Сілезскім і Малапольскім ваяводствах.






