
Фота: wikipedia.org
Ужо больш за тыдзень поўдзень і захад Польшчы змагаюцца з паводкай. У некаторых месцах зафіксаваны вышэйшы ўзровень вады, чым у 1997 годзе, калі ў выніку стыхіі загінула больш за 50 чалавек, а нанесеную шкоду ацанілі ў некалькі мільярдаў даляраў.
На барацьбу з наступствамі паводкі мабілізаваныя вялікія сілы, падкрэсліў прэм’ер – міністр Польшчы Дональд Туск падчас чарговага пасяджэння крызіснага штаба:
– Задзейнічана каля 50 тысяч жаўнераў і пажарных, а таксама паліцэйскія чальцы мясцовага самакіравання, чыгуначнікі, дарожнікі. Каля 100 тысяч асобаў працуе круглыя суткі.
Прэм’ер-міністр Польшчы паведаміў, што бліжэйшым часам у Варшаве адбудзецца нарада па падрыхтоўцы неабходных змяненняў заканадаўства. У аўторак гэтым пытаннем зоймецца Савет Міністраў.
Беларускае Радыё Рацыя