У ноч з 31 студзеня на 1 лютага 2026 года сістэмы супрацьпаветранай абароны Польшчы зафіксавалі ўваход у паветраную прастору краіны аб’ектаў, якія, паводле ацэнкі вайскоўцаў, нагадвалі паветраныя шары. Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў узброеных сіл Польшчы.

У прэс-рэлізе ведамства адзначаецца, што беларускі бок здзейсніў чарговую спробу разведкі і праверкі рэакцыі польскіх сістэм ППА. Зафіксаваныя аб’екты знаходзіліся пад пастаянным кантролем вайсковых радыёлакацыйных сістэм і не ўяўлялі пагрозы бяспецы паветранай прасторы Польшчы.
У камандаванні падкрэслілі, што падтрымліваюць сталую ўзаемадзею з адпаведнымі службамі і ўстановамі, якім на рэгулярнай аснове перадаецца інфармацыя пра зафіксаваныя аб’екты.
Узброеныя сілы Польшчы працягваюць нясенне дзяжурства і застаюцца ў стане гатоўнасці да выканання задач па забеспячэнні бяспекі паветранай прасторы краіны.






