
У пятніцу, у Музеі Памяці Сібіры прайшло 5-е паседжанне Польска-казахстанскай гістарычнай камісіі, на якой сустрэліся навукоўцы з Польшчы і даследчыкі з Казахстана. Высокі ровень супрацы камісіі падкрэсліла прадстаўніца Казахстана і сябра Польска-казахстанскай гістарычная камісіі Манара Калыбекава:
– За два гады працы камісія дала вельмі вялікі вынік. На сёння мы прадстаўляем ужо пяць зборнікаў пра палякаў у Казахстане, архіўных дакументаў, якія ўжо два выданы ў Казахстане і пяць перададзены сюды. Тут яны будуць выдавацца. Мы маем сумесныя праекты. Гэтая чарговая нарада, асаблівая тым, што тут ужо выдаўцы з рэспублікаў Сярэдняй Азіі, і Узбекістан, Кыргызстан, Казахстан і Польшча. То бок як бы пашыраецца ў геапалітычным плане.
Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя новых публікацый, звязаных з дэпартацыямі ў Казахстан і польска-казахстанскімі адносінамі ў сферы збору архіўных дадзеных. Таксама быў прадстаўлены сцэнар заняткаў па супольнай гісторыі, прызначаны для студэнтаў польскіх і казахстанскіх ВНУ.














Беларускае Радыё Рацыя