BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Польска-нямецкая рэстытуцыя дакументаў – важная крыніца і для даследчыкаў Беларусі”

У Варшаве адбылася знакавая падзея ў сферы рэстытуцыі культурнай спадчыны: Германія вярнула Польшчы 73 сярэднявечныя дакументы, вывезеныя падчас нацысцкай акупацыі. Калекцыя ўключае ўнікумы XIII–XV стагоддзяў, датычныя адносін паміж Польскім Каралеўствам, Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам, у тым ліку Мельнскі мір 1422 года з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы.

Пра значэнне гэтай падзеі для даследчыкаў гісторыі Беларусі і рэгіёну кажа дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі:

-Вось нашыя ўяўленні пра знешні выгляд князёў – гэта ў значнац ступені плён рэнесансных фантазій. То бок, ясна, што прыжыццёвых партрэтаў у вялікіх князёў не было. Тое што мы можам пра іх даведацца, гэта ўласна тое, якім чынам яны падпісвалі свае дакументы і ставілі пячаткі. Той жа Вітаўт напачатку ставіў хрысціянскі варыянт свайго імя – Аляксандр. Тое пра што сучасныя гісторыкі не вельмі любяць узгадваць.

Выстава «Z powrotem w domu» — «Вяртанне дадому» у Галоўным архіве старажытных актаў (AGAD) працуе у Варшаве і адкрыта для публікі. Экспануюцца найбольш каштоўныя дакументы і пячаткі, частка яшчэ чакае рэстаўрацыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксея Ластоўскага