Польская паліцыя праводзіць навучанне асобаў, якія павінны служыць на польска-беларускай мяжы.
Fot. X/Podlaska Policja
На сёння па ўсёй краіне падрыхтавана 21 000 жаўнераў і больш за 100 афіцэраў памежнай службы. Вайскоўцы за апошнія тры месяцы затрымалі больш за тысячу чалавек з ліку тых, хто незаконна перасёк мяжу. Нелегалы былі перададзеныя ў памежную службу.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар аперацыі “Бяспечнае Падляшша” падпалкоўнік Каміл Далэнзка:
– Жаўнеры доўгі час на граніцы рэалізуюць свае заданні. Дэманструюць свае навыкі, якія набылі падчас навучання. Набыты вопыт дазваляе ім рэалізоўваць свае абавязкі на найвышэйшым узроўні.
Ад 1 жніўня на ўсходняй мяжы краіны Польскае Войска ажыццяўляе аперацыю “Бяспечнае Падляшша”, у якой возьмуць удзел да 17 000 жаўнераў. Такое рашэнне абумоўлена неабходнасцю павышэння эфектыўнасці дзеянняў ва ўмовах гібрыднай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя