BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польская Памежная ахова паведаміла пра чарговыя антырэкорды на мяжы

ППаводле яе інфармацыі, за 20 і 21 сакавіка было зарэгістравана адразу 499 спроб пераходу мяжы мігрантамі. Адначасова на мяжы Літвы і Латвіі было адносна спакойна. За 21 сакавіка літоўскія памежнікі не зафіксавалі парушальнікаў, а латвійскія паведамілі пра 18 спроб.

Мігранты зноў актывізаваліся на межах Беларусі і Еўразвязу з надыходам цёплага надворʼя. Акрамя таго, мяркуючы па ўсім, адыграла ролю і закрыццё пагранпераходаў на мяжы Фінляндыі і Расеі, куды мігранты накіраваліся ў канцы мінулага года.