Польскаму жаўнеру, які адкрыў агонь у населеным пункце Мельнік побач з беларускай мяжой, выставілі абвінавачанні – замах на забойства, пагрозы, перавышэнне паўнамоцтваў, а таксама нясенне службы ў стане алкагольнага ап’янення.
Вайскоўцу 25 гадоў. Ён служыць у 3-м батальёне Падгалянскіх стралкоў 18-й Мэханізаванай дывізіі ад красавіка 2024 года. На мяжы жаўнер знаходзіўся ад пачатку снежня.
Кажа прадстаўнік вайсковай жандармерыі ў Мельніку:
Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня. 2 студзеня стала вядома, што ў машыне, якую спрабаваў спыніць вайсковец, ехалі мужчына і яго 13-гадовая дачка. Усяго жаўнер зрабіў не менш за 65 стрэлаў. Высветлілася, што жаўнер быў нецвярозым. Праверка паказала наяўнасць 2 праміле алкаголю.
Беларускае Радыё Рацыя