Польскі астранаўт, другі паляк, які пабываў у космасе – Славош Узнаньскі-Вісьнеўскі наведаў Беласток і правёў сустрэчу са студэнтамі Медыцынскага універсітэта і вучнямі беластоцкіх ліцэяў.

У часе адкрытага дыялогу ён распавёў моладзі пра асабісты досвед навуковай працы на Міжнароднай касмічнай станцыі і перспектывы Польшчы сярод касмічных дзяржаў.
-Міжнародная касмічная станцыя з’яўляецца неверагоднай навуковай лабараторыяй, якую збудавала чалавецтва. А наш доступ да гэтай лабараторыі ёсць абаронай і вялізнай магчымасцю, якая стаіць перад намі і перада мною, як астранаўтам.
Беласток у туры польскага астранаўта Славоша Узнаньскага-Вісьнеўскага быў перадапошнім па ваяводствах Польшчы. Завершыцца ён сёння сустрэчай ў Варшаўскім універсітэце.
Сам жа астранаўт выконваў касмічную навуковую місію на МКС цягам 20 содняў з 25 чэрвеня да 15 ліпеня 2025 года.
Цалкам гутарка:


Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






